У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” 26 студзеня ў ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” для навучэнцаў 8-9 класаў было праведзена мерапрыемства “Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі – сучаснае і будучае нашай эканомікі” (дасягненні ў навукова-тэхнічнай дзейнасці, інавацыйным і тэхналагічным развіцці).
Увага прысутных была звернута на дзейнасць НАН Беларусі і яе дасягненні, развіццё і падтрымку таленавітай моладзі.
У фокусе абмеркавання знаходзіліся пытанні: інавацыйныя тэхналогіі, тэхнічны прагрэс, прыярытэтныя напрамкі развіцця інавацый у краіне, падтрымка маладых вучоных, грамадзянская пазіцыя, пачуццё гонару за вучоных Беларусі, Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк.
Напрыканцы мерапрыемства прысутным было прапанавана паразважаць, ці патрэбны чалавеку веды.
Для прысутных інфармацыя аказалася карыснай і актуальнай.