24.01.2023 выхаванцы дзіцячага садка Сеўрукоўскай базавай школы наведалі выхаваўчае мерапрыемства “Як хлеб на стол прыйшоў?”. Пачаўся занятак з гульні “Я заўважыў”. Сярод цацак дзеці заўважылі Сухарык, які згубіўся і прасіў вярнуць яго да сваякоў. З дапамогай гульні “Што спачатку? Што потым?” прысутныя даведаліся, чым быў хлеб у мінулым, пазнаёміліся з этапамі вырошчвання хлеба. І вядома ж, Сухарык знайшоў сваіх сваякоў.
У другой палове дня выхаванцаў запрасіла на Дзень нараджэння лялька Каця. Сюжэтна-ролевая гульня прайшла весела. Дзеці дапамагалі сервіраваць стол, вучыліся правільна адбіраць посуд для чаявання, дарылі ляльцы падарункі і віншавалі са святам. Напрыканцы гульні прыбралі са стала і памылі посуд.