У рамках Тыдня дзіцячага сада выхаванцы Сеўрукоўскай базавай школы прынялі ўдзел у выхаваўчым мерапрыемстве “Шкодна – карысна”. У гульнёвай форме дзеці даведаліся, што здароўе залежыць ад правільнага харчавання, а ежа павінна быць не толькі смачнай, але і карыснай.
У другой палове дня выхаванцы аформілі меню для сюжэтна-ролевай гульні “Кафэ”.