Як жылі нашы продкі? Чым яны займаліся? Што такое вятрак? За адказамі на гэтыя пытанні вучні Сеўрукоўскай базавай школы 14 лютага адправіліся ў Баранавіцкі раённы цэнтр рамёстваў.
Падчас экскурсіі навучэнцы даведаліся шмат цікавага пра дзейнасць такіх знакамітых людзей, як Андрэй Рымша, Адам Міцкевіч, Паўлюк Багрым. Пазнаёміліся з архітэктурай раёна, народнымі промысламі, вырабамі майстроў і мастакоў Баранавіцкага краю, наведалі музей пад адкрытым небам. Акрамя гэтага, прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе гліняных рэчаў.