У рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў 17 лютага ў Сеўрукоўскай базавай школе прайшло выхаваўчае мерапрыемства “Афганістан – мой боль”, прысвечанае памяці салдат, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак па-за межамі сваёй краіны.
Прысутныя пазнаёміліся з падзеямі Афганскай вайны, якая працягвалася з 1979 па 1989 гады, прагледзелі дакументальны фільм “Хроніка Афганскай вайны” .
Напрыканцы мерапрыемства вучні ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.