Гонар за Беларусь.
Энергія для стварэння, энергія для будучыні
У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ “Школа Актыўнага Грамадзяніна” ў Сеўрукоўскай базавай школе прайшоў чарговы занятак з удзелам вучняў 8 – 9 класаў па тэме “Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучыні”.
Прысутныя пазнаёміліся з развіццём энергасістэмы Рэспублікі Беларусь, дасягненнямі ў гэтай галіне. Даведаліся пра альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. Асаблівая ўвага была звернута на энергазберажэнне і эфектыўнае выкарыстанне энергетычных рэсурсаў.