У рознаўзроставай групе Сеўрукоўскай базавай школы адбылося святкаванне Масленіцы.
У госці да выхаванцаў завітаў Скамарох. Дзеці ад душы весяліліся: вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, прымалі ўдзел у конкурсах. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя з задавальненнем пачаставаліся смачнымі, залацістымі блінамі, якія сталі сімвалам вясны і сонца.