У гонар Дня абаронцаў Айчыны, з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў групе падоўжанага дня Сеўрукоўскай базавай школы прайшла ваенна-спартыўная гульня “Будучыя абаронцы Айчыны”.
Камандам неабходна было пераадолець шэраг выпрабаванняў. Дзеці з азартам прынялі ўдзел у конкурсах і паказалі добрую фізічную падрыхтоўку, праявілі спрыт, быстрыню, кемлівасць.
Усе атрымалі зарад станоўчых эмоцый.