01.03.2023г у ДУА “Сеўрукоўская базавая школа” прайшоў адзіны бацькоўскі дзень “Бяспека дзяцей у нашых руках”.
Перад законнымі прадстаўнікамі выступіла Папко А.В., участковы інспектар ІСН Баранавіцкага РАУС, якая расказала прысутным пра бяспеку дзяцей у віртуальным свеце, звярнула ўвагу, як не стаць ахвярай інтэрнэт-злачынцаў. Асаблівая ўвага была звернута на правядзенне масавых акцый з удзелам непаўналетніх і адказнасці за іх.
Інспектар закранула пытанне аб прафілактыцы злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці сярод непаўналетніх, нагадала аб адказнасці за захаванне, ужыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў.