Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.03.23

Школа Актыўнага Грамадзяніна

У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” 23 сакавіка ў ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” для навучэнцаў 8-9 класаў было праведзена мерапрыемства “Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць”.

Прысутныя пазнаёміліся з развіццём жыллёвага будаўніцтва ў Беларусі, з сістэмай ЖКГ і будаўніцтвам прамысловых комплексаў.

У фокусе абмеркавання знаходзіліся такія паняцці: сацыяльная і жыллёвая палітыка, будаўніча-прамысловы комплекс, жыллёва-камунальная гаспадарка, сучасныя будаўнічыя матэрыялы, павышэнне прэстыжу рабочых прафесій, гарады-спадарожнікі, якаснае і даступнае жыллё.

Напрыканцы мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, што будаўніцтва з’яўляецца адной з самых значных галін эканомікі нашай дзяржавы.

Для прысутных інфармацыя аказалася карыснай і актуальнай.

                

Раздзелы сайта