22 сакавіка выхаванцы Сеўрукоўскай базавай школы наведалі школьную бібліятэку, дзе пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці даведаліся пра трагічныя падзеі, што адбыліся 22 сакавіка ў вёсцы Хатынь, пра пакуты і гора, якія прынесла на нашу зямлю вайна.