24 сакавіка ў Сеўрукоўскай базавай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню трэцяй вучэбнай чвэрці.
Зеляняк Ж.Ю., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, нагадала прысутным аб правілах бяспечных паводзін на вясновых канікулах, пазнаёміла з мерапрыемствамі, якія будуць праходзіць ва ўстанове адукацыі падчас канікул.