Другі тэматычны дзень у прышкольным лагеры “Вясёлка”, арганізаваным пры Сеўрукоўскай базавай школе, быў прысвечаны Дню здароўя.
Спачатку вучняў чакала віктарына “Як правільна харчавацца”, падчас якой прысутныя пашырылі свае веды аб рацыянальным харчаванні.
Затым для дзяцей былі арганізаваны спартыўныя гульні, дзе яны паказалі свой спрыт і азарт у пераадоленні перашкод.