3 красавіка ў Сеўрукоўскай базавай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку IVвучэбнай чвэрці.
Лінейка пачалася з выканання прысутнымі Гімна Рэспублікі Беларусь. Кліменчанка Л.У., дырэктар, пажадала вучням выдатнай вучобы і пазітыўнага настрою, нагадала аб асноўных правілах бяспечных паводзін.
Зеляняк Ж.Ю., намеснік дырэктара па ВВР, пазнаёміла прысутных з мерапрыемствамі, якія будуць праходзіць ва ўстанове адукацыі на працягу апошняй чвэрці.
Былі ўручаны ўзнагароды Мазур Таццяне, Ханцэвіч Дар’і і Сяўрук Ганне за паспяховы ўдзел у раённым этапе алімпіяды па прававых ведах.