12 красавіка адзначаецца Дзень авіяцыі і касманаўтыкі.
У Сеўрукоўскай базавай школе прайшло выхаваўчае мерапрыемства “Чалавек і космас”, прымеркаванае да гэтай даты. З задавальненнем прысутныя прынялі ўдзел у “касмічных” конкурсах.
Вучні даведаліся шмат цікавага аб космасе. У прыватнасці, Алег Навіцкі, беларускі касманаўт, у касмічнай прасторы разгарнуў Дзяржаўны Сцяг Беларусі.