Субота прававых ведаў
15 красавіка ў Сеўрукоўскай базавай школе ў рамках тэматычнай суботы прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы.
Малодшыя школьнікі прынялі ўдзел у гульні “Агляніся на свой учынак”, падчас якой пазнаёміліся з паняццем “учынак” і замацавалі веды аб яго маральных і прававых наступствах.
Вучні старэйшых класаў ажыццявілі Вандроўку ў краіну прававых ведаў, разгледзелі сітуацыі і вызначылі супрацьпраўныя дзеянні ў іх.