Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.04.23

Наш боль – Чарнобыль…

37 гадоў прайшло з таго страшнага дня, калі адбылася чарнобыльская катастрофа. З гэтай нагоды 21 красавіка ў рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…” у Сеўрукоўскай базавай школе прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна “Наш боль – Чарнобыль”.

Падчас мерапрыемства прысутным нагадалі аб трагічных падзеях на ЧАЭС. Вучні прачыталі вершы, прысвечаныя героям-ліквідатарам аварыі, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Да ўвагі навучэнцаў быў прапанаваны дакументальны фільм “Час памятае Чарнобыль”.

Падводзячы вынікі мерапрыемства, прысутныя прыйшлі да высновы, што на сучасным этапе ўсе разам і кожны паасобку адказвае за тое, што адбываецца на Зямлі. Мы павінны захаваць скарбы прыроды для нашчадкаў.

 

Раздзелы сайта