26 красавіка ў рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…” у Сеўрукоўскай базавай школе прайшоў збор піянерскіх атрадаў.
Падчас мерапрыемства прысутным нагадалі, што стала прычынай аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Расказалі, як адбывалася ліквідацыя наступстваў тэхнагеннай катастрофы і якое ўздзеянне яна аказала на прыроду і чалавека.