27 красавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ “Школа Актыўнага Грамадзяніна” ў Сеўрукоўскай базавай школе прайшоў чарговы занятак з удзелам вучняў 8-9 класаў па тэме “Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць”.
Прысутныя абмеркавалі, што складае нацыянальную культуру беларускага народа, чаму важна захоўваць духоўныя каштоўнасці і традыцыі, якія былі сфарміраваны на аснове гістарычнага вопыту многіх пакаленняў. Вучні назвалі значныя аб’екты Рэспублікі Беларусь, што ўваходзяць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЭСКА.
Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы прыйшлі да высновы: важна не толькі захоўваць, але і памнажаць гісторыка-культурную спадчыну нашай краіны.