Я і Культура…
28 красавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ “Школа Актыўнага Грамадзяніна” ў Сеўрукоўскай базавай школе прайшла класная гадзіна з удзелам вучняў 5-7 класаў па тэме “Я і Культура”.
Падчас мерапрыемства прысутныя паразважалі над паняццем слова “культура”, расказалі аб сваіх сямейных традыцыях і абрадах. Навучэнцы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Я і культура Беларусі”, дзе ўзнавілі і замацавалі веды аб культурнай і гістарычнай спадчыне нашай краіны. Да ўвагі прысутных быў прапанаваны відэаролік “Старажытныя традыцыі і абрады нашай Радзімы”. Асаблівая ўвага была звернута на нацыянальныя святы Рэспублікі Беларусь.
Напрыканцы мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы: важна захоўваць культурную і гістарычную спадчыну для далейшага развіцця культуры Беларусі.