Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.05.23

Нашы сімвалы – наш гонар

Атрыбутамі любой суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўныя сцяг, герб і гімн. Гэтыя сімвалы Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя якасці нацыі, асаблівасці культуры і светапогляд беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. Штогод у кожную другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Напярэдадні святкавання Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь 8 мая ў Сеўрукоўскай базавай школе прайшло мерапрыемства “Нашы сімвалы – наш гонар”, падчас якога прысутныя паразважалі аб ролі і значэнні сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны , а таксама адказалі на пытанні віктарыны “Як мы ведаем сімволіку Рэспублікі Беларусь?”.

 Напрыканцы мерапрыемства ва ўрачыстай абстаноўцы вучням, якія дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту, было ўручана падарункавае выданне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

 

Раздзелы сайта