25 мая ў Сеўрукоўскай базавай школе празвінеў апошні званок для выпускнікоў 9 класа, якія заканчваюць сваё навучанне ва ўстанове адукацыі.
З віншавальнымі словамі і пажаданнямі поспехаў у жыцці перад выпускнікамі выступілі дырэктар установы адукацыі Кліменчанка Любоў Уладзіміраўна, метадыст Баранавіцкага аддзела па адукацыі Палевікова Марына Антонаўна, дырэктара філіяла “Цяплівады” ААТ “П/ф “Дружба” Велько Валянцін Пятровіч.
У сваю чаргу выпускнікі выказалі словы падзякі настаўнікам і бацькам.