25.05.2023 да ўвагі вучняў 8 – 9 класаў Сеўрукоўскай базавай школы быў прапанаваны дакументальны фільм АНТ “Убойная сила”, дзе расказвалася пра спецаперацыю Камітэта дзяржаўнай бяспекі па прадухіленні тэрактаў ў Беларусі напярэдадні святкавання Дня Перамогі – 9 Мая.
Пасля прагляду фільма прайшло абмеркаванне, падчас якога ўвага прысутных была звернута на неабходнасць праяўлення пільнасці з мэтай прафілактыкі здзяйснення тэрарыстычных актаў.