1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта не толькі самае радаснае свята для дзетвары, але і напамін дарослым аб тым, што дзеці маюць патрэбу ў абароне і што менавіта дарослыя нясуць адказнасць за іх.
Да гэтай даты 01.06.2023 у Сеўрукоўскай базавай школе былі прымеркаваны спартыўныя спаборніцтвы, складанне калажу, маляванне на асфальце.