Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння
1 верасня ў Сеўрукоўскай базавай школе прайшоў першы ўрок “Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння”. Асаблівая ўвага была звернута на суверэнітэт і незалежнасць беларускай дзяржавы, працу як выток матэрыяльнага і духоўнага дабрабыту беларускага народа, дасягненні суверэннай Рэспублікі Беларусь. Урок спрыяў усведамленню вучнямі значымасці захавання і ўмацавання міру як найвышэйшай каштоўнасці; фарміраванню ў дзяцей уяўлення аб міралюбівай палітыцы Рэспублікі Беларусь, пачуцця гонару за сваю Айчыну.