Пярвічная прафсаюзная арганізацыя ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” далучылася да рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Павіншуем маму разам”. У фае ўстановы адукацыі была аформлена тэматычная зона, дзе ўсе жадаючыя маглі выказаць словы любові і падзякі сваім матулям, запоўніць спецыяльна выпушчаныя да Дня маці адкрыткі.