Сям’я – усяго пачатак
26.10.2023 навучэнцы Сеўрукоўскай базавай школы прынялі ўдзел у інфармацыйна-адукацыйным праекце “ШАГ” па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям’я – усяго пачатак”.
На мерапрыемства былі запрошаны бацькі навучэнцаў. У фокусе абмеркавання знаходзіліся пытанні: што самае цяжкае ў сямейным жыцці, як арганізавана жыццё ў сям’і, што самае галоўнае ў адносінах бацькоў і дзяцей.
Мерапрыемства атрымалася цікавым і карысным. Вучні прыйшлі да высновы, што сям’я – гэта, сапраўды, усяго пачатак.