Школа твой дом – будзь гаспадаром у ім
У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” 27 кастрычніка ў Сеўрукоўскай базавай школе для навучэнцаў 5 – 7 класаў была праведзена класная гадзіна “Школа твой дом – будзь гаспадаром у ім”.
У фокусе абмеркавання былі: гісторыя школы, яе традыцыі, значнасць удзелу ў жыцці класа, школы, вызначэнне сваіх правоў і абавязкаў, выкананне законаў класа як важнага фактара дружнага і паспяховага жыцця калектыву.