Цікава прайшоў другі дзень у прышкольным лагеры “Вясёлка”, арганізаваным пры Сеўрукоўскай базавай школе.
Выхаванцы прынялі ўдзел у экалагічным мерапрыемстве “За прыроду ў адказе і дарослыя, і дзеці”, падчас якога паглыбілі і замацавалі веды аб роднай прыродзе. Затым дзяцей чакалі спартыўныя гульні.