Новы год, сямейныя традыцыі
Новы год – адно з самых любімых свят дзяцей, якое дае магчымасць сабраць усю сям’ю разам. Таму 23 снежня навучэнцы Сеўрукоўскай базавай школы прынялі ўдзел у выхаваўчым мерапрыемстве “Новы год, сямейныя традыцыі”. Дзеці паведамілі, якія традыцыі святкавання Новага года існуюць у іх сем’ях, прынялі ўдзел у конкурсе навагодніх загадак, казак, даведаліся, як адзначаюць гэтае свята жыхары розных краін.