22.12.2023 у рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” ў ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” для навучэнцаў 6-7 класаў прайшла класная гадзіна “Я і Малая радзіма”.
У фокусе абмеркавання знаходзіліся такія паняцці, як Радзіма, патрыятызм, патрыёт, сімвалы. У канцы мерапрыемства прысутныя адзначылі, што вельмі важна ведаць сваю Малую радзіму, любіць і берагчы яе.