12 студзеня ў Сеўрукоўскай базавай школе для вучняў 6-9 класаў прайшоў адзіны ўрок “Ала – сястра Хатыні”, прысвечаны 80-годдзю з дня трагедыі ў в. Ала.
Падчас мерапрыемства прысутныя паглыбілі веды аб гістарычным мінулым беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы прагледзелі відэаролік аб жудасных падзеях, якія адбыліся 14 студзеня 1944 года ў вёсцы Ала, і абмеркавалі яго, успомнілі аб знішчаных населеных пунктах на тэрыторыі нашай краіны.
Вярнуўшыся да той далёкай страшнай трагедыі, вучні яшчэ раз упэўніліся ў тым, што трэба берагчы мір на Зямлі.
Закончылася мерапрыемства хвілінай маўчання.