Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.24

Экскурсія

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны 21 лютага навучэнцы Сеўрукоўскай базавай школы наведалі вайсковую часць 96/577 120 зенітнай ракетнай брыгады.

Падпалкоўнік Зайцаў Іван Сяргеевіч і маёр Бакур Дзяніс Юр’евіч правялі экскурсію па тэрыторыі часці, пазнаёмілі прысутных з салдацкімі буднямі, расказалі, якой зброяй карыстаюцца ваеннаслужачыя, паказалі майстар-клас па зборцы-разборцы аўтамата. Вучням было прапанавана апрануць элементы ваеннага абмундзіравання.

Вынікам сустрэчы стала прафарыентацыйная гутарка аб асаблівасцях паступлення і навучання ў ваенных ВУЗах Рэспублікі Беларусь.

Наведванне вайсковай часці дазволіла вучням атрымаць не толькі масу станоўчых эмоцый, але і ўяўленне аб ваеннай службе ў сучаснай арміі.

 

Раздзелы сайта