У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ “Школа Актыўнага Грамадзяніна” ў Сеўрукоўскай базавай школе прайшла чарговая класная гадзіна з удзелам вучняў 6 - 7 класаў па тэме “Я і Грамадства”.
Падчас мерапрыемства прысутныя разбіраліся ў тым, якімі якасцямі павінны валодаць людзі, каб жыць у згодзе і міры. Разважалі, як сябе паводзіць у сучасным грамадстве, як адрозніць “добрае” ад “дрэннага”, што можна пераймаць, а чаго трэба асцерагацца.