22.03.2024 навучэнцы Сеўрукоўскай базавай школы прынялі ўдзел у прафілактычнай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”
Начальнік ПАСП № 20 Бурак Дз.Ю. расказаў прысутным аб дзеяннях у выніку надзвычайных сітуацый і пры сігнале “Увага ўсім!”.
Практычна былі адпрацаваны навыкі эвакуацыі.