Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.03.24

Хатынь

 

Жыць, каб памятаць…

22 сакавіка 2024 года ў Сеўрукоўскай базавай школе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны 81-гадавіне трагедыі Хатыні.

Вучні пачатковых класаў ажыццявілі віртуальнае падарожжа па мемарыяльным комплексе “Хатынь”, пазнаёміліся з трагедыяй, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года, даведаліся аб яе прычынах і выніках.

Навучэнцы старэйшых класаў узгадалі падзеі 22 сакавіка 1943 года, паглыбілі веды аб ходзе расследавання Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.

Да ўвагі вучняў была прадстаўлена інфармацыя аб рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу “Хатынь” падчас Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.

Напрыканцы мерапрыемства прысутныя прыйшлі да высновы, што ўсе мы павінны захоўваць памяць аб тых страшных падзеях, не дапусціць іх паўтору.

Раздзелы сайта