Я і Прырода
У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ “Школа Актыўнага Грамадзяніна” 22 сакавіка ў Сеўрукоўскай базавай школе прайшла чарговая класная гадзіна з удзелам вучняў 6-7 класаў па тэме “Я і Прырорда”.
Падчас мерапрыемства прысутныя ўзнавілі веды аб рэдкіх жывёлах і раслінах, якія занесены ў Чырвоную кнігу. Вучні паразважалі над пытаннямі эканоміі вады і электраэнергіі, паасобнага збору смецця, актыўна ўключыліся ў інтэрактыўную гульню эколага-біялагічнай накіраванасці.
Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы прыйшлі да высновы, што кожны чалавек павінен прыкласці максімум намаганняў для захавання прыроды.