Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.03.24

Мы ў новым статусе…

26 сакавіка 2024 года ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” прысвоены ганаровы статус “Школа міру”. На цырымоніі ўручэння пасведчання прысутнічалі: старшыня Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Карпенка Сяргей Віктаравіч, старшыня Баранавіцкай раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Барысевіч Міхаіл Мікалаевіч, начальнік аддзела па адукацыі Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Цымбаленка Святлана Мікалаеўна, старшыня Жамчужненскага сельскага выканаўчага камітэта Герман Валерый Міхайлавіч.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ў атрад юных міратворцаў было прынята 10 навучэнцаў, якія з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі і пераможцамі патрыятычных акцый і конкурсаў, канферэнцый, дапамагаюць ветэранам, праводзяць актыўную работу па добраўпарадкаванні помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, вывучаюць гісторыю роднага краю, робяць усё, каб прымнажаць добрыя справы на нашай Зямлі.

Атрыманне высокага статусу “Школа міру” – вынік плённай работы ўсяго педагагічнага калектыву і навучэнцаў.

Нам вельмі хочацца, каб усе ўдзельнікі мерапрыемства адчулі мір у сваім сэрцы, праявілі клопат аб сваей краіне на карысць мірнага яе развіцця. Толькі аб’яднаўшы намаганні, можна зрабіць добрую, важную, патрэбную справу ў захаванні міру на Зямлі.

 

Раздзелы сайта