6 красавіка субота ў Сеўрукоўскай базавай школе выдалася насычанай і цікавай. Кожны знайшоў сабе справу па душы.
Старэйшыя школьнікі прынялі ўдзел у дыспуце “Адказнасць і безадказнасць”, падчас якога ўзнавілі веды аб прававой адказнасці за ўчынкі. Малодшыя ажыццявілі вандроўку ў краіну прававых ведаў, разгледзелі сітуацыі і вызначылі супрацьпраўныя дзеянні ў іх.