12 красавіка адзначаецца Дзень авіяцыі і касманаўтыкі. З гэтай нагоды ў ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас згодна плана мерапыемстваў, прымеркаваных да Года якасці. Навучэнцы сталі ўдзельнікамі класных гадзін, віртуальных падарожжаў, віктарын з праглядам прэзентацый і відэаматэрыялаў на касмічную тэматыку. Сумесна з класнымі кіраўнікамі навучэнцы пазнаёміліся з біяграфіямі першых касманаўтаў, матэрыяламі аб асваенні космасу, успомнілі імёны касманаўтаў і вучоных, якія ўнеслі вялікі ўклад у беларускую касманаўтыку.
Гарачай навіной стала інфармацыя аб Марыне Васілеўскай – першай беларускай удзельніцы палёту ў космас.