Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.04.24

Школа Актыўнага Грамадзяніна

Радзіма мая ў асобах. З клопатам пра здароўе

26 красавіка 2024 года ў ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” ў рамках адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” прайшла інфармацыйная гадзіна “Радзіма мая ў асобах. З клопатам пра здароўе”.

Дэвізам мерапрыемства сталі словы А.С.Макаранкі: “Здароўе – гэта не толькі падарунак, які чалавек атрымлівае адзін раз і на ўсё жыццё, а вынік свядомых паводзін кожнага чалавека і ўсіх у грамадстве”.

Падчас мерапрыемства прысутныя актуалізавалі веды аб сістэме аховы здароўя праз удзел у інтэрактыўнай віктарыне “Мы даведваемся”. Навучэнцы расказалі аб установах адукацыі Рэспублікі Беларусь, дзе рыхтуюць спецыялістаў для медыцынскіх устаноў, назвалі асноўныя мерапрыемствы, што спрыяюць захаванню і ўмацаванню здароўя дзяцей і дарослых, адзначылі дасягненні ў вобласці медыцыны, якімі беларусы могуць ганарыцца.

Да ўвагі прысутных быў прапанаваны відэаролік з выступленнем праваслаўных светароў Рамана Арцемава, Аляксандра Грэчышнікава, Святаслава Лявіцкага.

Напрыкацы мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, што інфармацыя для іх была не толькі цікавай, але і карыснай.

 

Раздзелы сайта