7 мая вучні Сеўрукоўскай базавай школы прынялі ўдзел у “Зорным паходзе”, прысвечаным 79-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Падчас мерапрыемства навучэнцы наведалі Калдычэўскі лагер смерці: былое памяшканне турмы канцлагера, брацкую магілу № 4752, урочышча Пагарэлец, месца масавага знішчэння № 4756, вёску Застарынне, якая 2 мая 1943 года паўтарыла лёс Хатыні, помнік ахвярам нацызму ў вёсцы Моўчадзь.
На кожным прыпынку пахода праходзілі мітынгі, ушанаванне памяці загінуўшых хвілінай маўчання, ускладаліся кветкі да помнікаў партызан, ахвярам фашызму.