Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.05.24

Дзень сям'і

Мая сям’я – мая краіна

З мэтай фарміравання ў навучэнцаў ўяўленняў аб ролі і значнасці сям’і ў жыцці кожнага чалавека і грамадства, традыцыйных сямейных каштоўнасцей, выхавання пачуцця любові і павагі да родных і блізкіх людзей 15.05.2024 у ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям’і “Мая сям’я – мая краіна”.

Старэйшыя вучні пашырылі свае веды аб такіх паняццях, як “сям’я”, “генеалогія”, “генеалагічнае дрэва”, падзяліліся цікавымі фактамі і значнымі падзеямі з жыцця сем’яў.

Да ўвагі малодшых школьнікаў была прапанаваны гульні “Сямейныя традыцыі”, “Чырвоны – зялёны”, мультыплікацыйны фільм “Просто о важном. Про Миру и Гошу”. Вучні прыйшлі да высновы, што важнейшая сямейная каштоўнасць – гэта бацькі, якія далі ім жыццё. Бацькоў трэба паважаць і аберагаць.

 

Раздзелы сайта