17 мая 2024 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна» для навучэнцаў 8 – 9 класаў прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» на тэму «Радзіма мая Беларусь у асобах. Вынік. VII Усебеларускі народны сход-галоўная палітычная падзея года».
Навучэнцы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне «Мы даведаемся», падчас якой актуалізавалі свае веды аб Усебеларускім народным сходзе. Прайшло абмеркаванне, чаму VII Усебеларускі народны сход праходзіў пад дэвізам «Час выбраў нас!», якія найважнейшыя дакументы былі зацверджаны на народным сходзе.