2 верасня у ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” прайшоў першы ўрок “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!”.
Вучні паразважалі аб важнасці міру на планеце Зямля, успомнілі пра тых, хто здабываў свабоду у нашай роднай Беларусі.
Таксама ўвага прысутных была звернута на дасягненні беларускага народа, якімі мы ганарымся, на каштоўнасці, якія важна захаваць у імя будучыні.