2 верасня ў ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” прайшла ўрачыстая лінейка, прымеркаваная да Дня ведаў.
Яшчэ не паспелі засумаваць па дзіцячым садзе, а ўжо апранулі школьныя касцюмы першакласнікі. Для іх першы ў жыцці школьны званок, святочная лінейка, школьны ўрок і перапынак. Тым не менш, у першы клас яны ідуць з сур’ёзнай падрыхтоўкай і рашучымі намерамі, зусім як дарослыя.
На адной лінейцы разам з першакласнікамі выпускнікі. У іх наперадзе – год сур’ёзнай падрыхтоўкі да экзаменаў.
З пачаткам навучальнага года вучняў і настаўнікаў павіншавалі дырэктар філіяла “Цяплівады” птушкафабрыкі “Дружба” Велько В.П. і намеснік дырэктара Зеляняк Ж.Ю.