Традыцыйным для нашай краіны стала правядзенне рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Сад надзеі”. У перыяд з 14 па 29 верасня моладзь ва ўсіх рэгіёнах краіны - ад школьнікаў да студэнтаў - прымае актыўны ўдзел у зборы ўраджаю пладовых садоў.
Навучэнцы Сеўрукоўскай базавай школы таксама далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Сад надзеі”. Вучні выйшлі на збор ураджаю, узяўшы з сабой прылады працы і добры настрой. Дзеці з задавальненнем зрывалі яблыкі і напаўнялі імі кошыкі.