24.10.2024 у ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” прайшоў бацькоўскі сход.
Ісакава В.Р., адказная за работу па абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, расказала прысутным аб адказнасці за захаванне, ужыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў, нагадала законным прадстаўнікам аб правілах бяспечных паводзін непаўналетніх падчас восеньскіх канікул.