Дзяцінства без гвалту
У рамках рэалізацыі спецыяльнай праграмы “Дзяцінства без гвалту” 01.11.2024 навучэнцы Сеўрукоўскай базавай школы наведалі адукацыйны рэсурсны цэнтр па здаровым ладзе жыцця і прафілактыцы залежнасцей, які знаходзіцца ў ДУА “Сярэдняя школа №18 г. Баранавічы”. Да ўвагі прысутных былі прапанаваны матэрыялы аб шкодзе для здароўя ўжывання наркаўтрымліваючых сродкаў, алкаголю, табакакурэння, ужывання электронных цыгарэт.