12.11.2024 навучэнцы Сеўрукоўскай базавай школы наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гэты музей – унікальнае месца, дзе адначасова перасякліся сучасныя тэхналогіі і гісторыя, якая застыла ў памятных рэчах.
Падчас экскурсіі школьнікі пазнаёміліся з экспазіцыямі музея. Найбольшую цікавасць выклікала ваенная тэхніка, фігуры салдат, фотакарткі і асабістыя рэчы, якімі карысталіся нашы бабулі і дзядулі падчас ваеннага ліхалецця.
Таксама пабывалі ў “Музеі марожанага”, дзе даведаліся шмат цікавага пра гэты ласунак.

